Голы гітарыст заспяваў перад паліцыяй падчас масавых пратэстаў у Парыжы


Мужчына без вопраткі, прыкрываючыся адной гітарай, заспяваў перад паліцэйскімі на акцыі пратэсту супраць рэформы заканадаўства ў Парыжы. Ён хацеў нагадаць пра тое, што ўсе, і пратэстоўцы, і паліцыянты, – аднолькавыя людзі.

«Нікога не забудзем! Нікога не забудзем! Не забудзем бежанцаў, не забудзем паліцэйскіх!», – спяваў мужчына без вопраткі ў канцы калоны пратэстоўцаў на плошчы Італіі, у Парыжы.

Французскія медыі прыгадалі, што гэты мужчына ўжо не першы раз такім чынам выказвае сваю грамадскую пазіцыю. У мінулым годзе ён таксама распрануўся перад паліцыяй на пратэстах у горадзе Кан. Ён распавядаў, што такім чынам хацеў зменшыць атмасферу ціску, нагадаць пра чалавечы бок пратэстантаў і паліцэйскіх.

На гэтым тыдні французы маніфестуюць супраць рэформы Кодэкса аб працы, якую задумаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Учора, па розных адзнаках, на вуліцах Парыжу было ад 25 да 60 тысячаў пратэстоўцаў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў