Голы гарадзенец зацягнуў дзяўчыну ў аўтамабіль на грамадскім прыпынку


За гэткі жарт маладога чалавека абвінавацілі ў хуліганстве і аштрафавалі на 10,5 млн рублёў.

Ініцыятарам разыгранкі з «голым выкраданнем» быў 35-гадовы гарадзенец, які не мае сталага месца жыхарства і нідзе не працуе.

Маладыя людзі каталіся на «Audi A4» па горадзе. Хлопец і дзяўчына з кампаніі дамовіліся пайсці на прыпынак грамадскага транспарту. Аўтамабіль з рэштай сяброў пад’ехаў на прыпынак, з яго выскачыў голы хлопец, схапіў знаёмую і пацягнуў у салон. Дзяўчына пры гэтым крычала і супраціўлялася, нібыта яны не былі знаёмыя. Сябар «выкрадальніка», які стаяў у натоўпе на прыпынку, гучна сказаў, што яе выкрадаюць. У выніку аўтамабіль з’ехаў з месца здарэння.

Удзельнікаў жарту знайшлі даволі хутка. Высветлілася, што голы жартаўнік не папярэдзіў, што збіраецца распранацца. Ягоных сяброў не пакаралі, хлопцу прыйдзецца заплаціць 50 базавых велічыняў.

ДР, belsat.eu

Паводле onliner.by

Стужка навінаў