Год рэсаветызацыі


Арменія афіцыйна далучылася да Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС), у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расея.

Згодна з падпісаным у кастрычніку 2014 г. пагадненнем, да 2022 года Ерэван збіраецца перайсці на адзіны мытны тарыф ЕАЭС.

У траўні 2015 г. пятым удзельнікам Еўразійскага эканамічнага саюзу стане Кыргызстан.

Дамова аб стварэнні ЕАЭС была падпісаная 29 траўня 2014 г. ў Астане кіраўнікамі Беларусі, Казахстана і Расеі. 10 кастрычніка ў Менску дагавор аб далучэнні да ЕАЭС падпісала Арменія, а 23 снежня ў Маскве – Кыргызстан.

ЮВ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары