Год культуры: юбілей Багдановіча, заяўка ў ЮНЭСКО і фест у вёсцы Лукашэнкі


Савет міністраў зацвердзіў план па правядзенні Года культуры.

2016 год абвешчаны кіраўніком Беларусі Годам культуры.

Падчас яго правядзення плануецца скончыць рэканструкцыю комплекса будынкаў кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама працягнуць стварэнне Музейнага квартала ў Менску.

Таксама сёлета, плануецца скончыць першую чаргу рэстаўрацыйна-аднаўленчых працаў у касцёле Божага цела ў Нясвіжы і завяршыць рэканструкцыю Свята-Пакроўскага манастыра ў Талочыне.

Некаторыя з мерапрыемстваў Года культуры:

  • Беларусь падасць заяўку на тое, каб унесці Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай спачыны ЮНЭСКО
  • Па традыцыі ў вёсцы Александрыя на Шклоўшчыне, дзе рос кіраўнік Беларусі, пройдзе фестываль «Александрыя збірае сяброў»
  • У плане мерапрыемстваў Года культуры пазначаныя і мерапрыемствы, звязаныя з юбілеямі вядомых беларускіх культурных дзеячаў. Будзе адзначацца 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, 125-годдзе са дня нараджэння Максіма Багдановіча, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 95-годдзе – Івана Шамякіна і Івана Мележа, а таксама 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў