Глыбаччане абурыліся дзеяннямі ЖКГ, якія сталі прычынай смуроду і антысанітарыі


Клапы, каты, птушкі, смурод і антысанітарыя. У горадзе Глыбокае жыхары дому 129Б на вуліцы Леніна скардзяцца на гарадскія службы. Побач з імі, літаральна за пяцьдзясят метраў, стаяць больш за дзесяць кантэйнераў са смеццем.

«Гэта наагул дурдом. Немагчыма падысці да гэтага сметніка, у вакно вызірнуць. Жыць тут немагчыма, дзеці ходзяць», – адзначае мясцовая жыхарка.

Іншая кажа:

«Уявіце – гэта цяпер цяпло, добрая дарога. Пачнуцца гэтыя замаразкі, калдобіны, галалёд, вада цячэ тут – гэта будзе вечны каток!»

Жыхары кажуць, што да іх звозяць смецце з усяго гораду, а смеццявозы не паспяваюць яго вывозіць. Тут жа побач месцяцца дзіцячы садок і гімназія. Да таго ж сітуацыя мае пагоршыцца: мясцовыя камунальнікі збіраюцца перанесці кантэйнеры са смеццем яшчэ бліжэй да жылога будынку.

«Пераносяць сметнікі нашмат бліжэй да дамоў. А гэта ўсё антысанітарыя. Пахі. Летам жа вокны адкрытыя», – скардзіцца яшчэ адзін жыхар Глыбокага.

Рэпартаж вышаў у выданні навінаў «Абʼектыў». Глядзіце і чытайце яго цалкам – па спасылцы.

Стужка навінаў