Глядзіце на «Белсаце»: дакументальны фільм «Акт забівання»


Удзельнікі інданезійскіх «эскадронаў смерці» узгадваюць трагічныя падзеі, што адбыліся паўстагоддзя таму. Ці раскайваюцца яны?

Пасля таго, як у 1965 г. уладу ў Інданезіі захапілі вайскоўцы, армія, баевікі ды крымінальныя элементы знішчылі больш за мільён сапраўдных і ўяўных камуністаў, прафсаюзных дзеячаў, палітычных актывістаў, а калі новая ўлада кінула заклік «забі кітайца!» – па краіне пракацілася хваля пагромаў. Тады ў краіне лютавалі эскадроны смерці і забойцы – добраахвотнікі з мясцовых бандзюкоў. Цяпер, калі мінула амаль паўстагоддзя, былыя каты расказваюць пра свае ўчынкі і здымаюць пра іх кіно. Ці адчуваюць яны раскаянне? Аповеды забойцаў і рэканструкцыі тых падзеяў шакуюць. Фільм дазваляе глыбока зазірнуць у найцямнейшыя куткі чалавечае натуры.

Рэжысёр Джошуа Опэнгэймэр (Joshua Oppenheimer).

2012 г., Данія – Нарвегія – Вялікая Брытанія.

Глядзіце фільм у эфіры «Белсату» альбо онлайн 5 сакавіка а 22:15.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў