Глядзіце «Ліст да Ганны» – фільм пра жанчыну, якая змагалася з Пуціным і якую забілі


https://www.youtube.com/watch?v=uLRuChhI5HY

Роўна 10 гадоў таму забілі Ганну Паліткоўскую. У аснове дакументальнага фільму «Лісты да Ганны» – некалькі інтэрв’ю з журналісткай, а таксама гутаркі з ейнымі сябрамі, сваякамі ды калегамі.

Акрамя журналісцкай дзейнасці Ганна Паліткоўская актыўна вяла і праваабарончую. Перадусім дапамагала родным забітых жаўнераў. Выступала як крытык расейскай улады і асабіста Пуціна. Абнародавала факты карупцыі, выяўленыя ў міністэрствах. З 1999 года яна не раз выязджала ў зону баявых канфліктаў у Чачэніі. Паўночнаму Каўказу журналістка прысвяціла значную частку сваіх працаў.

«Гэта генацыд. Нават калі я пыталася ў вайскоўцаў: чаму вы іх забілі, чаму расстралялі? Адказвалі: бо чачэнец», – расказвала ў адным з інтэрв’ю Паліткоўская.

Швейцарскі дакументальны фільм «Лісты да Ганны» паказвае журналістку такою, якою памятаюць яе блізкія ды калегі: прыгожаю, разумнаю, гатоваю несці праўду ды дапамогу – нягледзячы ні на што.

«Ліст да Ганны» глядзіце ў пятніцу а 22:20, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары