Глядзі, чытай, дасылай відэа: прыкладанне «Белсату» цяпер у «Google Play»


Стаць рэпартэрам «Белсату» можа кожны – спампуй нашае android-прыкладанне і падзяліся навіною.

Каб даслаць сваю навіну, трэба націснуць гузік «дасылай» і запоўніць простую форму.

Напішыце нам: сваё імя, email, тэму паведамлення, кароткае апісанне таго, што здарылася, абярыце фота або відэа, якое вы хочаце даслаць, і націсніце гузік «даслаць».

Чаму варта мець прыкладанне «Белсат ТБ»?

  • Карыстальнікі прыкладання змогуць аператыўна атрымліваць паведамленні пра самыя важныя падзеі ў Беларусі і свеце. Абяцаем, што не будзем спаміць!
  • Калі наш сайт узламаюць або здарыцца яшчэ якая трасца, то ў адрозненні ад мабільнай і дэсктоп-версіяў Belsat.eu, прыкладанне будзе працаваць
  • Чытаць навіны і глядзець эфір стала яшчэ зручней

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары