Гледачы «Белсату» знайшлі магілу беларускага мастака Казіміра Альхімовіча ў Варшаве


Актывісты «Беларускай Нацыянальнай Памяці», натхнёныя фільмам з цыклу «Гісторыя пад знакам Пагоні», прыбралі магілу Казіміра Альхімовіча і запалілі знічы.

«Мы ўдзячныя «Белсату», за яго гістарычныя перадачы, якія адукоўваюць і натхняюць. Асобы Герояў і славутых людзей паказваюць, што наш народ мае гонар. Каб адрадзіць Беларусь, мы павінны ведаць сваю гісторыю, ганарыцца ёй, прапагандаваць і адукоўваць. Удзячныя беларускім СМІ за візуалізацыю і новыя інфармацыі», – вось такі ліст прыйшоў на электронную скрыню Belsat.eu ад актывістаў «Беларускай Нацыянальнай Памяці».

Прапануем вашай увазе вышэйузгаданы фільм, а таксама заклікаем дзяліцца з намі цікавымі навінамі. Адрас нашай электроннай скрыні – belsat.eu@gmail.com.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў