Глеб Лабадзенка «адвучыў» мэра Рыгі называць нашу краіну «Белоруссия»


Мэр латвійскай сталіцы Ніл Ушакоў на сваёй старонцы ў «Facebookʼу» распавёў крымінальную гісторыю з хэпіэндам, у якую трапілі беларускія турысты.

«З іхнага бусіка ўначы скралі апоны з дыскамі, але дзяржаўная паліцыя дапамагла знайсці ў інтэрнэце новыя, даставіць і ўсталяваць, каб вандроўнікі маглі рушыць далей», – напісаў ён.

У сваім допісе мэр ужыў словазлучэнне «туристы из Белоруссии».

Журналіст Глеб Лабадзенка звярнуў увагу мэра Рыгі на памылку ў допісе.



Ушакоў не спрачаўся і выправіў «Белоруссию» на Беларусь.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў