Глабальнае пацяпленне павялічыць колькасць людзей з бяссонніцаю


Павышэнне тэмпературы ў начы ў летні перыяд пагаршае якасць сну людзей.

Да такой высновы прыйшла група даследчыкаў з ЗША. Навукоўцы прагназуюць, што да 2050 года праз глабальнае пацяпленне ўзровень бяссонніцы сярод амерыканцаў можа ўзрасці. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе «Science Advances».

Крыніца: advances.sciencemag.org

Адмыслоўцы рэкамендуюць спаць 7-9 гадзінаў. Сістэматычнае недасыпанне пагражае чалавеку новымі хваробамі, пагаршэннем сімптомаў хранічных захворванняў і пагаршэннем кагнітыўных здольнасцяў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў