«Гітлер у 1930-ых казаў тое ж самае, што цяпер – Расея»


«Рускі мір» – гэта аб прапагандзе, «рускі мір» – гэта пра ідэалогію, «рускі мір» – гэта не пра культуру. «Рускі мір» – гэта інструмент імперскай палітыкі, інструмент самасвядомасці нацыі, якая паднялася з каленяў. На жаль, Гітлер у 1930-ыя гады казаў тое ж самае. Ён быў не здаволены паразаю ў Першай сусветнай вайне і пачынаў акурат з гэтай рыторыкі: «Давайце ўстанем з каленяў!» – заявіў палітычны аглядальнік, экс-кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны Аляксандр Харэбін на «Тэрыторыі праўды».

«Я вельмі спадзяюся, што Расея не скоціцца ў фашысцкую нацысцкую ідэалогію. І далей мы атрымаем калі не дэмакратычную Расею, то хоць бы Расею, якая паважае права нацыяў на самавызначэнне і права нацыяў выбіраць свой шлях у той Еўропе, якую яны хочуць бачыць», – працягнуў Аляксандр Харэбін.

«Рускі мір» супраць суседзяў Расеі. «Крывавая навальніца» або ці ёсць альтэрнатыва? Глядзіце больш у поўным выданні «Тэрыторыі праўды».

Стужка навінаў