Гітару Макарэвіча прадалі, каб набыць бронекамізэлькі ўкраінскім вайскоўцам


Гітару, якую музыка падарыў арганізатарам канцэрта на Данбасе, прадалі на аўкцыёне за 7500 долараў.

Гітара Андрэя Макарэвіча з аўтографам, якую музыка падарыў арганізатарам канцэрта на Данбасе, была прададзена на аўкцыёне за 100 000 грыўняў (каля 7500 долараў). Атрыманыя грошы пайшлі на бронекамізэлькі, каскі і лекі для ўкраінскіх жаўнераў, што ваююць на паўднёвым усходе Украіны, паведамляе piter.tv.

Андрэй Макарэвіч прыязджаў на Данбас 12 жніўня, дзе выступіў на дабрачынным канцэрце ў Святагорску. Як нагадвае piter.tv, лідар «Машины времени» рыхтуе выступ на фестывалі ў Чарнігаве.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары