Гісторыя сяброўства тыгра Амура і казла Цімура аказалася фэйкам


Насамрэч ніякай прыязнасці паміж жывёлінамі не было, тыгр папросту ўвесь час быў сыты.

Пра гэта распавяла былая прэс-сакратарка Прыморскага сафары-парку Яўгенія Патаноўская. Паводле адмыслоўцы ў пі-ар, казла памылкова прывялі да сытага тыгра, а калі драпежнік яго не з’еў, яна ўгаварыла зрабіць з гэтага рамантычную гісторыю.

Два месяцы Цімура ўзмоцнена кармілі, а калі дырэктар парку пачаў прысвойваць усю славу сабе, Патаноўская звольнілася і апісала гэтую сітуацыю ў сваім рэзюмэ, якое даслала ў рэдакцыю medialeaks.ru.

У канцы студзеня паміж «сябрамі» здарыўся першы сур’ёзны канфлікт – тыгр атакаваў казла і зламаў яму хрыбет. Пасля рэабілітацыі Цімура перавялі ў суседні вальер.

Гісторыя сяброўства тыгра і казла стала адным з самых папулярных мемаў 2015 года. Дагэтуль за іх сумесным бытам можна назіраць у рэжыме онлайн.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары