Гісторыя спакушэння: як змяняліся выбарчыя лозунгі Лукашэнкі


Цяпер чатырохкротны прэзідэнт агітуе за незалежную Беларусь, а што ён абяцаў нам на папярэдніх выбарах?

У 1994-м з выбарчых плакатаў на нас глядзеў ненатуральна румяны дырэктар саўгасу «Гарадзец» Аляксандр Лукашэнка. Лозунг гучаў проста, «З народам!». А вось праграма называлася інакш: «Адвесці народ ад бездані» («Отвести народ от пропасти»).[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”4839″ add_caption=”yes” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]На выбарах 2001 года лозунгам кіраўніка дзяржавы быў радок «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь» («Вместе за сильную и процветающую Беларусь»). Такой жа была і назва выбарчай праграмы.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”4843″ add_caption=”yes” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]У 2006-м на ўзбраенні нястомнага прэзідэнта з’явіўся лозунг «Дзяржава для народа», які дубляваўся і ў загалоўку выбарчай праграмы. Ён плаўна перакачаваў і ў кампанію 2010 года: тады праграма Аляксандра Лукашэнкі была безназоўнаю, але на яе пачатку кандыдат тлумачыў нам: «Дзяржава для народа» – гэта не прыдуманы лозунг, а фундаментальны прынцып, ад якога мы ніколі не адступім.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў