Гісторык з Нямеччыны вывучыла беларускую мову, каб зразумець беларусаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=WCoZPJR5KM0″][vc_column_text]«Беларуская мова класная!» Глядзіце інтэрвʼю інтэрвʼю з праваабаронцай ды гісторыкам з Нямеччыны Імкэ Гансэн у праграме «ПраСвет».

Беларускае слова № 1

Паводле Імкэ Гансэ, для яе самае важнае беларускае слова – «прывітанне».

Калі я кажу «прывітанне», то людзі разумеюць, што я размаўляю на беларускай мове. Шмат для каго гэта становіцца нечаканасцю і даводзіцца тлумачыць чаму я размаўляю па-беларуску, – кажа праваабаронца.

Класная мова

Я працавала ў розных гістарычных праектах звязаных з вуснаю гісторыяй. Шмат удзельнікаў гэтых праектаў размаўлялі па-беларуску. Я ездзіла ў беларускія рэгіёны, дзе шмат людзей сталага ўзросту размаўляюць на мове. У мяне таксама шмат беларускамоўных сяброў. Я хацела вывучыць беларускую мову, бо яна класная. Мне было цікава зразумець вашую краіну і людзей, якія тут жывуць, – узгадвае Імкэ Гансэ.

Менск становіцца больш падобным на іншыя еўрапейскія метраполіі

За апошнія гады мне кінулася ў вочы джэнтрыфікацыя (аднаўленне, рэканструкцыя. – belsat.eu). Менск за апошнія 6-7 гадоў рабіўся ўсё больш падобным на іншыя еўрапейскія метраполіі. Пакуль застаецца пытаннем ці гэта вынік сапраўдных зменаў ці толькі фасад?

Больш у відэаматэрыяле вышэй!

Якую ролю грае Беларусь у супрацьстаянні Расея – Захад?

Стужка навінаў