Гісторыі пад тэгам #маяміліцыя. Адкуль столькі жорсткасці і цынізму ў праваахоўнікаў?


«Белсат» папрасіў інтэрнаўтаў распавесці пра досвед дачыненняў з міліцыяй. Пад тэгам #маяміліцыя пісалі рэальныя гісторыі на любы густ: ад банальнага хамства да садызму з боку людзей у пагонах.

Шукаеце абароны ў міліцыі? Марна

Ніхто не любіць сямейныя сваркі, ды і тыя «бытавыя канфлікты» у былых семʼях. Часам праваахоўнікі ад такіх спарваў спрабуюць адмахнуцца. А к каб больш не скардзіліся, караюць тых, хто просіць дапамогі.

Карыстальніца «Фэйсбуку» Lena McClaren распавядае:

«Выклікала на былога мужа нарад міліцыі, каб абараніць сябе і дзяцей. Але замест абароны на мяне склалі пратакол за неабгрунтаваны выклік. Сына не раз затрымлівалі без прычынаў на ноч. Непаўналетніх збівалі ў аддзяленнях міліцыі. Выбівалі паказанні. Гэта толькі з апошніх выпадкаў».

«Давай яго сюды, павязем пі*ды даваць!»

Падчас апазіцыйных акцыяў выглядае на тое, што міліцыянтаў не абавязваюць увогуле ніякія правілы і законы.

«У працы з грамадзянамі працаўнік міліцыі павінен праяўляць цярплівасць, ветлівасць, тактоўнасць, добразычлівасць і павагу». Гэта вытрымка з Правілаў прафесійнай этыкі працаўнікоў органаў унутраных справаў. А цяпер прачытайце тое, які міліцынты бывааюць ветлівыя і добразычлівыя ў рэальным жыцці.

Плошча 2015 скончылася. Людзі разыходзяцца. Па вуліцы Савецкай іду да прапынку. На абочыне — каля дзесяці цалкам забітых…

Опубликовано Piotr Markiełaŭ 27 января 2016 г.

А ніжэй – проста фота з каментароў пра #маяміліцыя.

Нарматывы па колькасці затрыманняў. Міф ці рэальнасць?

Ніколі афіцыйна не гаварылася пра тое, што ў патрульных міліцыянтаў ёсць пэўныя «нормы адпрацоўкі» па колькасці затрыманых і пратаколаў. Але прыватныя размовы з міліцыянтамі і сітуацыі, падобныя да той, у якую трапіў наш глядач Сяргей Кудраўцаў гавораць пра адваротнае. Часам затрымліваюць «першага-лепшага».

Патрульная машына падʼехала да кампаніі маладзёнаў, што вярталася з начнога клубу. Аднаго папрасілі падысці. Пасадзілі ў машыну і павезлі ў медвыцвярэзнік, хоць патрэбы такой не было. Хлопец спрабаваў супраціўляцца, яго збілі, пашкодзілі руку.

«У выніку прыйшлі двое, завялі ў пакой, падобны да аперацыйнай, паклалі на алюмініевы стол і звязалі “ластаўкай” (рукі да ног за спіною), – піша спадар Сяргей. Далей быў суд, адседка ў камеры 5 на 10 метраў, а арыштантаў – 15. – Потым зняў пабоі, напісаў заяву ў пракуратуру. Прынялі, а праз месяц далі адказ, што праверка не выявіла перавышэння паўнамоцтваў і ўсё ок. З рукой пашанцавала, праз пару месяцаў пачалі ажываць пальцы, але адразу нават уколу голкаю не адчувалі».

Гісторыя мела месца яшчэ ў далёкім 1998-м годзе. Як вы лічыце, ці парадкі з таго часу змяніліся?

Семкі ёсць? А значкі? А калі знайду?

Паводле аповедаў інтэрнаўтаў, не грэбуюць праваахоўнікі і дробным крадзежам.

 

#маяміліцыя блізка са мной пазнаемілася калі мне было год 19…другі курс. Сядзела я, значыць, не адна на лавачцы каля …

Опубликовано Надзеей Гацак 27 января 2016 г.

Ясна, што тыя значкі не былі патрэбныя міліцыянтам. Галоўнае – прынізіць, пакрыўдзіць, паказаць сваю ўладу. А вось у іншым выпадку «трафеі» напэўна выкарысталі паводле наўпроставага прызначэння. То-бок зʼелі.

Добрае слова пра ўчастковага

На момант падрыхтоўкі публікацыі гэта быў адзіны допіс з добрым словам ў бок міліцыі. На жаль.

 

#маяміліцыя мяне беражэ. Если бы не достойная работа участкового милиционера и инспектора ИДН, то дети бы мои жили в при…

Опубликовано Julia Vinokurova 26 января 2016 г.

 

Калі міліцыя пойдзе на папраўку?

З гісторыяў пра канфіскаваныя значкі і семкі можна і пасмяяцца – не такія ўжо гэта і вялікія злачынствы. Пра сапраўдныя злачынствы міліцыянтаў пішуць медыі. Міліцыянты самыя трапляюць у свае ж зводкі, а таксама справаздачы праваабаронцаў, пракуратуры, Следчага камітэту. Вядзецца пра цяжкія злачынствы: катаванні і выбіванні паказанняў у пастарунках, хабарніцтва, гвалты, фабрыкаванне крымінальных справаў.

Калі гэта скончыцца? Сітуацыя можа паправіцца толькі калі міліцыянты пачнуць усведамляць, што за парушэнні закону іх таксама будзе чакаць пакаранне. Калі пачнуць паважаць грамадзянаў. І сваю працу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў