Гістарычны здымак: Папа Рымскі і Патрыярх Кірыл

photo

Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы і кіраўнік Ватыкану сустрэліся на Кубе.

Гэтую сустрэчу ўжо ахрысцілі сустрэчай тысячагоддзя. Упершыню ў гісторыі хрысціянства Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы і кіраўнік Ватыкану пабачыліся адзін з адным.

Пра магчымую сустрэчу кіраўнікоў дзвюх цэркваў на найвышэйшым узроўні казалі больш за 20 гадоў. Да сённяшняй жа падзеі, як прызнаўся сам Папа Рымскі Францішак, у поўнай сакрэтнасці рыхтаваліся два гады. Гістарычная падзея, як гэта ні дзіўна, адбываецца менавіта цяпер – на фоне ваенных аперацыяў Расеі ў Сірыі і Украіне ды абвастрэння стасункаў з Захадам.

https://youtu.be/hj77edMkN7M?t=1m3s

Чаго чакаць ад гэтай падзеі, і якое значэнне яна можа мець для Беларусі, «Белсат» распытаў прадстаўніка Ватыкану ў Віцебску святара Вячаслава Барка. Падаем словы святара:

«Гэтая сустрэча рыхтавалася даўно. Сапраўды жаданнем каталіцкага касцёла з 90-ых гадоў было імкненне сустрэцца з праваслаўнай царквой. І трэба прызнаць, што ў XX стагоддзі Папа Рымскі неаднаразова сустракаўся са шматлікімі праваслаўнымі патрыярхамі. Дагэтуль не адбылося спаткання з Маскоўскім патрыярхам. Са свайго боку, каталіцкі касцёл хацеў, каб гэтая сустрэча адбылася. І шмат працы было зроблена яшчэ з часоў Пантыфіка Яна Паўла ІІ.

https://youtu.be/NS-ltrnQkCo?t=9m55s

Галоўнымі прычынамі, паводле праваслаўнай царквы, чаму не магла адбыцца сустрэча, былі наяўнасць грэка-каталіцкай царквы ва Украіне, і тое, што каталіцкі касцёл нібыта займаецца празелітызмам на кананічных тэрыторыях.

Гэтая сустрэча не будзе мець тэалагачінага зместу. Праблемы дактрыны каталіцкага касцёлу і праваслаўнай царквы парушацца не будуць. Размова, прадугледжаная цягам двух гадзінаў, будзе мець вольны характар. То бок, будуць парушацца розныя тэмы і праблемы. Напэўна, будуць закранацца тыя выклікі, якія стаяць сёння перад усім светам.

Чутныя каментары з праваслаўнага боку, што перш за ўсё размова будзе тычацца хрысціянаў, якія ўвесь час пераследуюцца.

Плёнам сустрэчы я лічу планаванне наступнай сустрэчы. Быў бы магчымым візіт Рымскага Папы ў Беларусь ці ва Украіну. Ужо неаднаразова Папа Рымскі атрымліваў запрашэнні ў нашую краіну і ад афіцыйных уладаў, і ад нашага каталіцкага касцёла, але заўсёды перашкодай было тое, што праваслаўная царква не вітала Рымскага Папы ў Беларусі».

НМ, belsat.eu, здымак Gabriel Bouys / AFP / Scanpix

Глядзі таксама
Каментары