Гістарычную прэмію ў Горадні атрымаў не гісторык


Гарадзенскія гісторыкі ўзнагародзілі Таццяну Еўдакімаву за гульню «Я гэтым горадам апекаваны».

Дні святога Губерта ўжо даўно сталі знакавай падзеяй для гісторыкаў і даследчыкаў Горадні. Штогод мерапрыемствы завяршае прэмія імя Юзафа Ядкоўскага за ўклад у папулярызацыю і захаванне гісторыі гораду. Гэтым разам узнагароду атрымала не гісторык і не навуковец, а чалавек, які цягам дваццаці гадоў праводзіць гістарычную гульню «Я гэтым горадам апекаваны».[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Таццяна Еўдакімава працуе ў Абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі. Пачынаючы з 1997-га года, яна каардынуе правядзенне гульні, якая развівае цікаўнасць моладзі і дзяцей да гісторыі свайго гораду і краіны. Многія з яе ўдзельнікаў сталі вядомымі гарадзенскімі гісторыкамі, настаўнікамі, журналістамі.

«Гэта подзьвіг аднаго чалавека, – лічыць гісторык Аляксандр Смалянчук. – Я сам галасаваў за Таццяну, таму што вельмі важна, каб нашыя веды, веды гісторыкаў і краязнаўцаў, даходзілі да школьнікаў. А яна гэта робіць такім цікавым і незвычайным спосабам».

Прэмію і медаль Таццяне Еўдакімавай уручаў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч, які сам быў адным з першых удзельнікаў гульні «Я гэтым горадам апекаваны».[/vc_column_text][vc_single_image image=”390058″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Я добра ведаю гэтага чалавека. Праз гэтую гульню прайшлі сотні дзяцей. Я сам праз яе прайшоў. І гэта проста неверагодна, калі рэальна сотні, тысячы людзей вельмі шмат даведваюцца пра свой горад. Уклад Таццяны ў папулярызацыю гістарычнай спадчыны нашага горада сярод моладзі неацэнны. Таму гэта цалкам заслужаная ўзнагарода», – лічыць гісторык.

Сама спадарыня Таццяна ўзнагароды не чакала.

«Заўсёды гэта вельмі хвалююча. Асабліва калі побач такія даследчыкі, навукоўцы, займаюцца глыбокім вывучэннем гісторыі. А я – ўсяго толькі чалавек, які працуе з дзецьмі, і тыя веды, якія здабываюць гэтыя навукоўцы, перадаю дзецям. Вось і ўсё»- прызнаецца Таццяна Еўдакімава.

«Гэта была дзіцячая ініцыятыва зрабіць такую гульню. Мы хацелі адысці ад акадэмічных ведаў і, “гуляючы”, вывучаць гісторыю, пачынаючы ад гісторыі нашага горада. І вось, на працягу столькіх гадоў гуляюць і дарослыя, і дзеці. Штогод увесну носяцца па горадзе і шукаюць розныя цікавыя гістарычныя аб’екты. Мы пачыналі з 12 канаманд, сёння іх – 37».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”390010″ img_size=”large”][vc_column_text]Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага прызначаецца ўжо пяць гадоў запар. Гарадзенскія гісторыкі самі робяць фінансавыя ўнёскі для ўзнагароды і вызначаюць, хто сярод намінаваных зрабіў найбольшы ўклад у развіццё гісторыі горада.

Акрамя таго, Дні святога Губерта завершыла прэзентацыя новага зборніка гістарычных артыкулаў «Гарадзенскі соцыум», дзе сабраны працы беларускіх, польскіх, украінскіх і расійскіх гісторыкаў, прысвечаныя Горадні.

ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў