Гімн ЧС па футболе, які пройдзе ў Расеі, напісалі амерыканцы


Афіцыйны «гімн» ЧС-2018 па футболе напісаў амерыканскі актор Уіл Сміт, рэпер Нікі Джэм і албанская спявачка Эра Істрэфі.

Кліп на песню «Live It Up» выйдзе 7 чэрвеня. Але паслухаць яе можна ўжо цяпер.

Аўтары «гімну» заспяваюць песню перад фінальным матчам ЧС, які адбудзецца 15 ліпеня на маскоўскім стадыёне «Лужнікі».

ЧС-2018 пройдзе ў Расеі ў 11 гарадах на 12 стадыёнах з 14 чэрвеня да 15 ліпеня.

ЮВ, belsat.eu, паводле rsport.ria.ru (забаронены ва Украіне інтэрнэт-рэсурс)

Стужка навінаў