Гілары Клінтан – першая жанчына-кандыдат у прэзідэнты ЗША


Перамога на праймарыз дазволіла ёй набраць неабходную колькасць галасоў для галасавання на партыйным зʼездзе.

Былая першая лэдзі перамагла ў барацьбе за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі. Сенатар і дзяржсакратар ЗША пераканала свайго галоўнага суперніка Бэрні Сандэрса ў конкурсе па вылучэнні кандыдатаў у штаце Нью-Джэрсі. Гэткім чынам, Клінтан увайшла ў гісторыю як першая жанчына, якая ад імя адной з самых буйных партый ЗША пазмагаецца за Белы дом.

«Кожнай маленькай дзяўчынцы, якая марыць пра вялікія здзяйсненні, я кажу: Так, вы можаце быць кім заўгодна, нават прэзідэнтам. Сённяшні дзень – для вас», – напісала Клінтан у Twitter.

Каб стаць адзіным кандыдатам, неабходныя 2383 галасы дэлегатаў-выбарцаў. Роўна столькі Гілары Клінтан атрымала падчас праймарыз.

Фінальны адбор адзінага кандыдата адбудзецца на зʼездзе Дэмакратычнай партыі 25 ліпеня ў Філадэльфіі. Тады суперделегаты і павінны адыграць вырашальную ролю. Нягледзячы на тое, што Клінтан заклікае Сандэрса далучыцца да ейнай выбарчай кампаніі, палітык мае намер даказаць, што барацьба не скончана, і ён больш трапны кандыдат у змаганні з мільярдэрам-рэспубліканцам Дональдам Трампам.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў