Гік з Масквы хаваў экстазі ў майтках


Падчас вобшуку ў начным клубе хлопец спрабаваў схаваць наркотыкі ад байцоў спецпадразядзлення «Алмаз».

Менская міліцыя паведамляе пра аперацыю ў адным з менскіх начных клубаў: праваахоўнікі спраўджвалі, ці там не адбываецца продаж наркотыкаў. У аперацыі ў якасці «сілавога падтрымання» былі задзейнічаныя байцы спецпадраздзялення «Алмаз».

Аднаго з наведнікаў міліцыянты абшукалі і знайшлі ў кішэні штаноў амфетамін. Далей – больш, яшчэ дзве таблеткі экстазі міліцыянты знайшлі ў майтках.

21-гадовы хлопец – нарадзінец Менску, але жыве ў Маскве, працуе ў кампаніі, што займаецца рамонтам камп’ютарнай тэхнікі. На радзіму ён перыядычна прыязджае да бацькоў. Наркотыкі ён купляў у Маскве, частку з іх ужываў там, а частку прывозіў у Менск, каб частаваць сваіх знаёмых.

Па менскім адрасе міліцыянты знайшлі яшчэ 7,5 грамы амфетаміну. Узбуджаная крымінальная справа.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў