«Гэтая нашая бяспека». Грузія хоча стаць чальцом НАТО


Міхэіл Джанэлідзэ кіруе МЗС Грузіі са снежня 2015 года.

Уступленне ў НАТО не накіраванае супраць Расеі, заяўляюць у Тбілісі.

Падчас веснавой сесіі Парламенцкай асамблеі НАТО, якая праходзіць у Тбілісі, міністр замежных справаў Грузіі Міхэіл Джанэлідзэ заявіў, што мэта Грузіі – паўнавартаснае сяброўства ў НАТО.

Удзел у сесіі бяруць 600 прадстаўнікоў з краінаў-чальцоў і краінаў-партнёраў альянсу. Старшыня ПА НАТО Паўлё Аллі паведаміў журналістам, што ў панядзелак сябры будзе прынятая дэкларацыя аб падтрыманні еўраатлантычнай інтэграцыі Грузіі, у якой будзе прысутнічаць рэкамендацыя па пытанні прадстаўлення Грузіі Плану дзеянняў па сяброўству ў альянсе.

Паводле міністра, прадстаўленне Грузіі Плану дзеянняў па сяброўству або ўступленне ў НАТО «не накіраваныя супраць Расеі».

Нашае ўступленне ў НАТА – гэта нашая бяспека, – адзначыў Джанэлідзэ.

Паводле міністра, «гэта суверэнны выбар Грузіі – быць часткаю вольнага свету, з якім Грузія мае агульныя каштоўнасці».

Сяброўства скіраванае не на раздражненне каго-небудзь, а на стварэнне стабільнасці і бяспекі не толькі ў Грузіі, але ў рэгіёне ў цэлым, – цытуе Джанэлідзэ «Інтэрфакс».

ДД

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары