«Гэта ж часова. Сёння ён прэзідэнт, а заўтра не будзе»


У Казахстане Нацыянальны банк да Дня першага прэзідэнта выпусціць банкноту ў 10 тысяч тэнге з выявай Назарбаева. Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў, ці варта нам пераймаць досвед іншай краіны, дзе з’явіліся грошы з дзеючым кіраўніком.

«На грошах павінны быць гістарычныя асобы, якія ўжо ўнеслі свой уклад у развіццё краіны», – выказвае меркаванне мянчанка.

«Гэта ж часова. Сёння ён прэзідэнт, а заўтра не будзе», – кажа жыхар сталіцы.

«Прэзідэнтаў у нас не так шмат, на адну купюру яго хопіць, а далей кім запаўняць?», – разважае мінак.

«Людзі мала звяртаюць увагі на грошы, ім усё роўна, бо гэта паперкі, за якія яны набываюць прадукты», – кажа малады чалавек.

Больш адказаў у відэа.


Банкнота з Назарбаевым увойдзе ў абарачэнне 1 снежня 2016 года.

Паводле цяперашняга курсу, 10 тысяч тэнге гэта $ 29. Самая буйная купюра ў Казахстане – памятная банкнота ў 20 тысяч тэнге.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў