«Гэта для чэмпіянату свету 2026 года ў Паўночнай Карэі»


У прэзідэнта FIFA кінулі пачак долараў.

Брытанскі комік Сайман Бродкін выйшаў на сцэну і паспрабаваў уручыць Ёзэфу Блятэру пачку долараў са словамі: «Зэп, гэта табе за чэмпіянат свету 2026 года ў Паўночнай Карэі». Пасля ўмяшальніцтва аховы комік кінуў банкноты ў паветра.

У чэрвені 2015 года Ёзэф Блятэр паабяцаў сысці з пасады прэзідэнта FIFA, якую ён займае з 1998 года Блятэр выступіў з такой заявай на фоне карупцыйнага скандалу, калі шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў футбольнай федэрацыі былі арыштаваныя па запыце ЗША ў сувязі з абвінавачваннямі ў адмыванні грошай і хабарніцтве.

Афіцыйных абвінавачванняў на адрас прэзідэнта FIFA пакуль ніхто не высоўваў.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў