«Гэта я Маскву кнігі друкаваць вучыў». Крэатыў інтэрнаўта

photo

Карыстальнікі сацсетак адрэагавалі на планы менскіх уладаў усталяваць у беларускай сталіцы білборды з выявамі «простых людзей».

Менскія ўлады абвесцілі, што неўзабаве ўсталююць у розных кутках Менску білборды з выявамі «простых менчукоў», каб павышаць сярод жыхароў беларускай сталіцы «сацыяльную актыўнасць».

Карыстальнік «Тўітэру» пад нікам «IlyaZMensku» натхніўся гэтаю падзею ды стварыў свой варыянт плакатаў у Менску. «І такіх выбітных дзеячаў у нас сотні. Я рэальна не мог вырашыць, каго ж закінуць на постар», – напісаў інтэрнаўт.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары