«Гэта ўсё роўна светлы і шчаслівы дзень, бо я вяртаюся ў Беларусь». Зварот Міхалевіча перад ад’ездам


Журналісты «Белсату» запісалі выказванне Алеся Міхалевіча перад ягоным ад’ездам з Вільні. палітык заявіў, што ведаем аб тым, што яго на Радзіме чакае арышт.

«Па-першае, я ніколі не хацеў з’язджаць з Беларусі. У Беларусі жыве мая сям’я, Беларусь – мая Радзіма і я заўсёды хацеў вярнуцца ў Беларусь. Па-другое, вызвалілі палітычных вязняў. Ці стала ад гэтага Беларусь свабоднай, я не ўпэўнены, – сказаў Алесь Міхалевіч «Белсату». – Я застаюся апошнім абвінавачаным па справе так званых масавых закалотаў 2010 году і ўпэўнены, што сёння праз некалькі хвілінаў, калі я прыеду ў Беларусь, мяне арыштуюць. Гэта чарговы раз пакажа, што Беларусь не з’яўляецца свабоднаю краінаю, але для мяне асабіста гэты дзень усё роўна вельмі светлы і вельмі шчаслівы, бо я вяртаюся ў Беларусь. Я вяртаюся ў адзіную краіну, дзе я магу быць шчаслівым. Бо гэта краіна, дзе я з маёй сям’ёй магу размаўляць па-беларуску, дзе я магу нармальна жыць і быць шчаслівым».

Алеся Міхалевіча затрымалі на мяжы, калі ён спрабаваў вярнуцца ў Беларусь.

Экс-кандыдату на прэзідэнта Алесю Міхалевічу абвесцілі, што ён затрыманы, забралі дакументы і забаранілі карыстацца тэлефонам. Палітык, супраць якога дагэтуль не зачыненая справа за Плошчу, абвесціў, што вяртаецца ў Беларусь, «бо выпусцілі ўсіх палітзняволеных».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў