«Гэта смяротнікі»: некаторыя берасцейскія прадпрымальнікі вярнуліся на працу


Бізнесоўцы заяўляюць, што ўжо не баяцца Указу № 222.

На берасцейскім рынку «Лагуна» працуе толькі палова ІПэшнікаў. Некаторыя з іх маюць сертыфікаты, супраць якіх ужо каторы месяц пратэстуюць дробныя бізнесоўцы па ўсёй краіне. Берасцейскія прадпрымальнікі адзначаюць, што шэраг з іх калегаў працуюць з рызыкай атрымаць штраф і згубіць тавар.

«Супраць тых людзей, што працуюць па дакументах я не маю, бо людзі стараліся, зрабілі неяк тыя дакументы. Але я супраць несумленных прадпрымальнікаў, якія працуюць без дакументаў і хаваючыся за спінамі тых, людзей, якія нешта робяць, груба кажучы, паступаюць несумленна», – кажа мясцовы бізнесмен.

«Мне здаецца, яны працуюць ад безвыходнасці. Гэта смяротнікі, бо ўсе яны падпадуць пад канфіскацыю і расплацяцца сваёй маёмасцю. Штрафы проста вялізныя», – дадае яшчэ адзін берасцейскі прадпрымальнік.

11 сакавіка Міністэрства эканомікі Беларусі заявіла, што большасць прадпрымальнікаў вярнуліся на працу. Міністэрства эканомікі паабяцала, што штрафы за гандаль без сертыфікатаў будуць не больш 5 базавых велічыняў (цяпер ад 200 да 500).[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=XoiusnkbXlc”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле racyja.com

Стужка навінаў