«Гэта рашэнне выклікала шок», – НАК Беларусі аб дыскваліфікацыі зборнай Расеі

video

На Аліvпіядзе расейскі сцяг усё ж такі залунае, але некаторыя спартоўцы выступяць пад нейтральным алімпійскім.

Генеральны сакратар нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Георгій Катулін назваў рашэнне МАК у дачыненні да Алімпійскага камітэту Расеі «беспрэцэдэнтна суровым».

«Гэта рашэнне выклікала шок, эмоцыі перапаўняюць… Рашэнне дыскваліфікаваць расейскі алімпійскі камітэт… Мне здаецца, што рашэнне беспрэцэдэнтнае, яно ніякім чынам не будзе спрыяць зняццю напружанасці і вырашэнню допінгавых праблемаў у спорце ў цэлым. Рашэнне беспрэцэдэнтна суровае», – сказаў генеральны сакратар НАК Беларусі ў інтэрв’ю РИА Новости.

Катулін лічыць рашэнне МАК несправядлівым.

«Спрабавалі даказаць (на пасяджэнні МАК), што ў Расеі існуе дзяржаўная сістэма падтрымкі прымянення допінгу. Доказаў відавочных не прадстаўлена, палічылі, што асобныя службовыя асобы Мінспорту былі абвінавачаныя ў супрацьпраўных дзеяннях, але пакаранне распаўсюдзілі на ўсіх – сотні спартсменаў, увесь Алімпійскі камітэт Расеі, найбуйнейшай алімпійскай дзяржавы. (Атрымаўся) перанос асабістай адказнасці на калектыўную, а пацярпелі нявінныя людзі, якія ні пра якія допінгі і парушэнні не ведалі, свята верылі ў алімпійскія ідэалы рыхтаваліся да спаборніцтваў, а цяпер яны не змогуць прайсціся на парадзе адкрыцця Гульняў пад сцягам сваёй краіны, у форме нацыянальнай зборнай», – падкрэсліў Катулін.

Нагадаем, Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў не дапускаць зборную Расеі да ўдзелу ў Зімовай Алімпіядзе, якая пройдзе ў Паўднёвай Карэі.

На карэйскую Алімпіяду не акрэдытуюць ніводнага спартовага чыноўніка. На ёй не будзе гучаць гімн. У Гульнях могуць узяць удзел «чыстыя» спартоўцы, але пад нейтральным алімпійскім сцягам. Такіх атлетаў будуць афіцыйна называць «алімпійскімі спартоўцамі з Расеі».

Рашэнне МАК звязанае з антыдопінгавым следствам, якое цягнулася апошнія паўтара года. Паводле ягоных вынікаў, Расея страціла 11 медалёў з Алімпіяды ў Сочы і апусцілася на трэцяе месца ў агульным заліку.

У ліпені 2016 года Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) выпусціла першую частку дакладу спецыяльнай камісіі пад кіраўніцтвам Рычарда Макларена, дзе сцвярджалася, што ў Расеі з 2011 па 2015 гады была створана цэлая сістэма па ўтойвання станоўчых допінг-проб спартсменаў. У дакуменце наўпрост сцвярджаецца, што гэтай сістэмай кіравалі дзяржаўныя ведамства.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары