Гэта не жарт: 1 красавіка падаражэе сувязь і інтэрнэт


Падатак на дададзеную вартасць за паслугі электрасувязі вырасце з 20 да 25 %.

Падаражэнне закране паслугі сотавых аператараў і інтэрнэт-правайдараў. Рост падатку скампенсуюць абаненты. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

«У сусветнай практыцы такія адчувальныя сферы, як сувязь, часцей льгатуюцца, чымся абкладаюцца дадатковым падаткам. Бо сувязь спрыяе развіццю ўсіх іншых індустрыяў», – наракае на павелічэнне падатку кампанія «Velcom».

МТС таксама пацвердзіў рост коштаў паслугаў. «Белтэлекам» і некалькі айчынных правайдараў размясцілі на сваіх сайтах інфармацыю пра падвышэнне стаўкі ПДВ.

Нагадаем, што Указ № 111 заднім чыслом (з 1 сакавіка) падняў на 3,1 % памер бюджэту пражытковага мінімуму.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў