«Гэта не наша»: Мэркель заклікала забараніць паранджу «паўсюль, дзе толькі можна»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”405377″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Пасля пераабрання ў дзявяты раз старшынёю Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель упершыню выказалася за забарону на нашэнне ў краіне паранджы і нікабу – жаночага мусульманскага адзення, якое цалкам закрывае цела і твар.

Падчас свайго выступу на зʼездзе партыі ў Эсэне, Мэркель сказала, што нашэнне такога адзення трэба забараніць паўсюль, дзе гэта магчыма з прававога пункту гледжання.

«Гэта не наша», – сказала канцлер. Паводле яе, у Нямеччыне падчас камунікацыі паміж людзьмі прынята дэманстраваць твар. «Таму ў нас не прынята насіць вопратку, якая цалкам закрывае твар і цела», – патлумачыла Мэркель.

Раней Мэркель ухілялася ад адказу на пытанне аб тым, ці магчымая такая забарона ў Германіі. У міністэрстве ўнутраных справаў мяркуюць, што прыняцце такіх захадаў будзе цяжкім.

Канцлер таксама нагадала, што не дапусціць паўтарэння сітуацыі, якая склалася восенню 2015 года, калі ў Нямеччыну хлынулі сотні тысячаў нелегальных мігрантаў.

«Гэта было і застаецца маёй палітычнай задачай. І над гэтым мы працуем ужо шмат месяцаў», – сказала яна.

У 2015 годзе ў ФРГ прыехала каля 890 тыс. саіскальнікаў статусу бежанца.

У 2017 годзе Мэркель зноў вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера Нямеччыны.

Фота: worldbulletin.net

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.comworldbulletin.net

Стужка навінаў