«Гэта эканамічны дэбілізм». Віцэ-прэмʼер Русы пракаментаваў прэтэнзіі Расеі


Намеснік прэмʼер-міністра Беларусі Міхаіл Русы мяркуе, што прэтэнзіі расейскага боку да беларускай прадукцыі «беспадстаўныя».

У эфіры дзяржаўнага тэлебачання ён заявіў, што «не можа адзін орган ці нават адзін чалавек (маецца на ўвазе Рассельгаснагляд і ягоны кіраўнік Сяргей Данкверт) паставіць на вушы ўсю дзяржаву».

«Паводле Данкверта, беларусы ад сквапнасці дадаюць у малако сухое малако. Гэта эканамічны дэбілізм, такі падыход. Чаму? Па-першае, гэта тэхналагічна немагчыма правесці. Па-другое, у танны прадукт трэба дадаць дарагі. А навошта? Незразумела!» – адзначыў Міхаіл Русы.

І прапанаваў разабрацца ў сітуацыі, якая склалася ў справе паставак у Расею беларускай малочнай прадукцыі.

«Калі ёсць бадзяга, давайце разбірацца. Усё будзе знішчанае пад нуль. І мы такога ў сябе не знаходзім, таму што ведаем, куды ідзе кожны літр малака», – заўважыў Русы.

Таксама ён дадаў, што ў Расеі рэгулярна падробліваюць беларускую прадукцыю.

Чытайце таксама >>> Сыры для Расеі робяць з беларускага малака з перавышаным узроўнем радыяцыі

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў