«Гэта дыназаўры». Як танкі перасталі пасаваць вайне


[vc_row][vc_column]



[vc_column_text]Цяжка быць танкам у эпоху ракетнага комплексу «Спайк».

Цягам апошняга месяцу турэцкае войска, другое ў НАТО пасля амерыканскага, страціла ў бітвах пад Аль-Баб каля 10 танкаў «Леапард II», «мэрсэдэсаў» у свеце танкаў.

У Нямеччыне, краіне-вытворцы гэтых машынаў, у скандынаўскіх краінах і Польшчы, то бок асноўных пакупнікоў гэтай мадэлі, адразу распачалася «леапардавая» дыскусія. Аднак аналітыкі супакойваюць: слабыя не «Леапарды» – а танкі як такія.

«Танкі – гэта дыназаўры вайсковай тэхнікі», – заяўляе галоўны рэдактар «EurActiv» Георгі Готэў.

Варта звярнуць увагу на акалічнасці інцыдэнтаў: снарады трапілі ў бакавыя часткі танкаў – традыцыйна слабое месца гэтых машынаў.

З іншага боку, нават самыя сучасныя танкі без экранаў або рэактыўных панэляў можна даволі лёгка знішчыць нават адносна састарэлай зброяй – напрыклад, савецкімі «Фаготамі». А паводле нямецкіх звестак, па «Леапардам» патрапілі з сучасных «Карнетаў» з лазерным навядзеннем.

«Калі мы кажам пра два рэгулярныя войскі, якія вядуць вайну паміж сабою, тады, магчыма, танкі – гэта больш-менш адпаведныя сілы, – лічыць кіраўнік брусельскага офісу «Open Europe» Пітэр Клепэ. – Але ў канфлікце з удзелам мноства непрафесійных, недзяржаўных гульцоў, з удзелам цывільных, танкі – менш карысныя».

Выпадак з «Леапардамі» і рэакцыя на яго пацвярджае, што трэція краіны ў сірыйскай вайне маюць яшчэ адную мэту. Пра Сірыю як выпрабавальны палігон кажа і Георгі Готэў, і Аляксандр Алесін.

«Гэты досвед вельмі каштоўны. Недарма Расея выкарыстоўвае Сірыю як выпрабавальны палігон: яны сказалі, што некалькі дзясяткаў відаў зброі яны не будуць замаўляць, пакуль яны не будуць мадэрнізаваныя, пакуль не будуць выпраўленыя недахопы», – кажа Алесін.

Праблема ў тым, што ў адказ на адзін крок з боку канструктараў танкаў, «супрацьтанкавыя» інжынеры робяць два.

«Танкі маюць вялікія праблемы, – кажа Алесін. – Асабліва калі ўжываюцца такія сістэмы як «Спайк», якія б’юць танк зверху. Пакуль абароны ад такіх сістэмаў няма».

Нават калі танкі не знікнуць у 21-м стагоддзі, яны застануцца назаўсёды сімвалам 20-га. Недарма дзеянні «World of Tanks», найпапулярнейшай кампʼютарнай гульні, прысвечанай танкам, адбываюцца ў часы Другой сусветнай.

Дзяніс Дзюба

Матэрыял упершыню выйшаў у эфіры выдання «ПраСвет» 20 студзеня

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=jOWtHLeeL7w”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў