Героi году на сцэне «Пiратаў»

  • [gallery ids="0"]

    Гурт «Dzieciuki» чарговы раз парадваў публiку сваiм вялікім сольным канцэртам 9 студзеня ў клубе «Піраты».

    Канцэрт прайшоў у межах праекту «Жывы Тузін». Нагадаем, што менавіта гэты гурт стаў уладальнікам прэміі «Героі году – 2014». У праграму ўвайшлi ужо ўсім вядомыя песні, а таксама некаторыя рэчы з новага альбому, над якiм зараз вядзецца плённая праца.

    Адкрываў жа канцэрт гурт M.G., з якім захацелi выступіць самі Dzieciuki. Яшчэ адным удзельнікам канцэрту стаў Фёдар Жывалескi, лідар «Голай манашкі», якi выканаў свае песні на дзiва публiкi пад скрыпку. На ролю ж вядоўцы падзеi быў запрошаны Аляксандар Памідораў.

    belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары