Нямеччына не будзе плаціць палякам рэпарацыі за шкоды нанесеныя падчас Другой сусветнай


У экспертным заключэнні бундэстагу адзначаецца, што Польшча страціла магчымасць патрабаваць выплату рэпарацыяў яшчэ ў 1990 годзе, піша dw.com.

У 1990 годзе была падпісаная дамова аб канчатковым урэгуляванні гэтага пытання. Тады Польшча не прадʼявіла прэтэнзіяў адносна рэпарацыяў. Акрамя таго мінуў тэрмін даўнасці, гаворыцца ў заключэнні.

Аналітычная служба бундэстага адзначае, што грамадзяне Польшчы не могуць прадʼявіць нямецкаму боку індывідуальныя прэтэнзіі, бо ў міжнародным праве «не было раней і няма цяпер практыкі, паводле якой, прыватныя асобы патрабуюць кампенсацыі стратаў ад дзяржаваў».

Напрыканцы жніўня прэмʼер Польшчы Беата Шыдла заявіла, што Нямеччына не кампенсавала страты польскай дзяржавы падчас Другой сусветнай.

ЮВ, belsat.eu, паводле dw.com

Стужка навінаў