Георгіеўскія стужкі і праваслаўныя патрыёты з партрэтам Сталіна


Як у Дзень Перамогі пад Менскам узялі Берлін.

У Дзень Перамогі на Лінію Сталіна з’ехаліся тысячы беларусаў з Менску і Менскай вобласці, а таксама з Расеі, Украіны, ды з замежжа. Георгіеўскія стужкі гасцям раздавалі бясплатна на ўваходзе ў комплекс, а таксама ў сувенірнай краме, дзе таксама можна было набыць процьму разнастайных рэчаў за абліччам Іосіфа Сталіна, Леніна ды іншых ідалаў савецкай эпохі. Ад самай раніцы пад манументам Іосіфу Вісарыёнавічу красаваўся свежы вянок.

Настрой быў сапраўды святочны, асабліва дзеці з нецярпеннем чакалі пачатку рэканструкцыі баёў за Берлін, а калі самыя маленькія бачылі рэканструктараў у форме савецкіх ці фашысцкіх жаўнераў, то пыталіся ў бацькоў, хто ёсць хто, тыя вучылі, дзе «нашыя», а дзе ворагі.

У першых шэрагах за рэканструкцыяй назіралі камуністы-сталіністы з чырвонымі сцягамі з партрэтамі родных, якія змагаліся на франтах Другой сусветнай.

Аднымі з самых актыўных падчас бітвы заўзятараў «за нашых» былі маленькія праваслаўныя байцы з георгіеўскімі сцягамі і божымі лікамі з шматдзетнай сям’і айца Андрэя, які служыць і працуе ў менскім Доме Міласэрнасці. Калі савецкія войскі ўзнялі чырвоны сцяг над Берлінам, у паветры залунаў сцяг «За Родину, за Сталина!».

АС, belsat.eu

Стужка навінаў