Генштаб Украіны: Жанчыны могуць быць мабілізаваныя ва ўкраінскае войска


Летась ва ўкраінскае войска прызвалі каля 100 жанчын, заявілі ў Генеральным штабе ўзброеных сілаў Украіны.

«Паводле закону Украіны аб вайсковым абавязку і вайсковай службе, а таксама аб мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі, падчас трох чэргаў частковай мабілізацыі ў 2015 годзе, як гэта было і ў 2014 годзе, на вайсковую службу могуць быць прызваныя і жанчыны», – паведаміў выканаўца абавязкаў спікера ГенштабуУкраіны Уладзіслаў Селязнёў.

Паводле яго, прызыў жанчын магчымы ў выпадку неабходнасці і пры наяўнасці ў войску адпаведных пасадаў.

«У час мабілізацыі могуць быць прызваныя на вайсковую службу ваеннаабавязаныя жанчыны наступнага ўзросту: для асобаў афіцэрскага складу ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, для іншых ваеннаабавязаных жанчын – ад 20 да 40 гадоў», – сказаў Селязнёў.

Паводле яго, прызыву могуць падлягаць перадусім жанчыны, якія выказалі жаданне прайсці службу, знаходзяцца на вайсковым уліку ў ваенкаматах, прызнаныя ваенна-медыцынскімі камісіямі прыдатнымі да вайсковай службы, праходзілі службу і атрымалі адпаведныя вайсковыя спецыяльнасці.

Селязнёў дадаў, што большасць закліканых жанчын будуць праходзіць службу на медычных пасадах, а таксама ў падраздзяленнях сувязі і лагістыкі.

Прызваныя ў 2014 годзе жанчыны неслі службу ў медычных падраздзяленнях і пры забеспячэнні сувязі.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў