Генштаб Расеі: Падчас аперацыі па выратаванні пілотаў збітага Су-24 загінуў расейскі марпех

urgent

Падчас пошукава-выратавальнай аперацыі на месцы падзення Су-24 у Сірыі загінуў расейскі марскі пяхотнік-кантрактнік, заявіў расейскі генштаб.

Расейскія вайскоўцы прызналі таксама страту аднаго верталёта Мі-8 на месцы крушэння бамбавальніка Су-24. На борце верталёта і знаходзіўся загінулы марпех. Таксама расейскае камандаванне мяркуе, што адзін з пілотаў збітага туркамі Су-24 загінуў, падае Бі-Бі-Сі.

Ратаваць пілотаў са збітага самалёта паляцелі два верталёты Мі-8. Адзін з верталётаў атрымаў пашкоджанні ў абстрэле і здзейсніў вымушаную пасадку на нейтральнай тэрыторыі.

«Адзін марскі пяхотнік-кантрактнік загінуў», – паведаміў прадстаўнік генштабу генерал-лейтэнант Сяргей Рудскі.

Чальцы пошукава-выратавальнай групы і экіпаж верталёта былі эвакуяваныя і ў цяперашні час знаходзяцца на авіяцыйнай базе «Хмеймім». З тэрыторыі, падкантрольнай ісламістам, мінамётным агнём верталёт быў знішчаны, сказаў генерал.

Расейскі бамбавальнік Су-24, які ладзіў вылет з ваеннай базы «Хмеймім» у Сірыі быў збіты за 30 кіламетрах ад мяжы з Турцыяй турэцкім знішчальнікам F-16.

Экіпаж катапультаваўся. Паводле папярэдняй інфармацыі генштабу, адзін пілот загінуў у паветры ад агню з зямлі. Аперацыя па пошуку і выратаванні экіпажа працягваецца.

Улады Турцыі заявілі, што збілі самалёт, які парушыў паветраную прастору краіны і не рэагаваў на папярэджанні.

Расейскі бок сцвярджае, што мяжу парушыў турэцкі знішчальнік.

МЯ, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары