Генсек НАТО: У нас 40 тысяч жаўнераў, гатовых рушыць у хуткім часе

video

НАТО ўзмацняе свае сілы каля беларускіх межаў у адказ на агрэсіўныя дзеянні Расеі. Дзе будуць знаходзіцца жаўнеры НАТО і колькі іх будзе? Канчатковае рашэнне пра гэта будзе прынятае на саміце Паўночнаатлантычнага альянсу, які пройдзе на пачатку ліпеня ў Варшаве.

Польскую сталіцу за месяц да форуму наведаў генеральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг, які ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту распавёў пра сваё бачанне сітуацыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Самыя цікавыя моманты выступу падрыхтаваў Сяргей Пеляса.

У адказ на змены ў свеце НАТО значна павысіла сваю калектыўную абарону, заўважыў Стольтэнбэрг у Варшаве. Сілы хуткага рэагавання НАТО цяпер у тры разы большыя ў параўнанні з тым, што было раней. «У нас 40 тысячаў жаўнераў гатовых рушыць у хуткім часе, уключна з сіламі вельмі хуткай гатовасці, якія могуць рушыць цягам 48 гадзінаў», – падкрэсліў выступоўца.

Паводле яго, мэта НАТО – больш пазітыўныя адносіны з Расеяй, з якой варта супрацоўнічаць дзеля больш прадказальных дачыненняў.

Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг у верталёце над Эгейскім морам. Красавік 2016 года.
Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг у верталёце над Эгейскім морам. Красавік 2016 года.

Украіна цяпер рэфармуе свае ўстановы, змагаецца з карупцыяй, мадэрнізуе свае розныя дзяржаўныя інстытуты, зазначыў прадстаўнік НАТО. Улады Украіны выразна ведаюць, што яны мусяць правесці гэтыя рэформы перад тым, як Украіна зможа падаць заяўку на ўдзел у НАТО, заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу.

Польскі і брытанскі афіцэры падчас вучэнняў Noble Jump. Чэрвень 2015 года.
Польскі і брытанскі афіцэры падчас вучэнняў Noble Jump. Чэрвень 2015 года.

«Калі Украіна аднойчы ў будучыні складзе заяўку пра далучэнне да НАТО, яе заяўку будуць разглядаць дакладна такім самым чынам, як мы разглядаем кожную іншую заяўку. І пытанне, ці Украіна стане сябрам НАТО ці не, – гэта пытанне, якое вырашаюць Украіна і 28 сябраў НАТО, і ніхто іншы. Ніхто іншы не мае права перашкодзіць ці ўмяшацца, ці заблакаваць гэты працэс. І гэта вельмі вельмі важны прынцып – кожны народ, уключна з Украінай, мае суверэннае права вырашаць пра свой шлях, у тым ліку ўдзельнічаць у такога тыпу дамовах па бяспецы», – адзначыў Енс Стольтэнбэрг.

Сюжэт праграмы «ПраСвет». Іншыя тэмы апошняга ў гэтым сезоне выдання:

– Беларусь і Казахстан: каму патрэбная інтэграцыя з Расеяй?
– выбары ў ЗША – чаму расце расчараванне палітыкамі?
інтэрвю з лідаркаю брытанскіх еўраскептыкаў;
– адкуль новая хваля мігрантаў?
– куды беларусу выбрацца на адпачынак, каб шчасліва вярнуцца дадому?
інтэрвю з беларускай з Дубаю.

СП

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары