Генсакратар ААН абвясціў пра недахоп $ 4,4 млрд для выратавання 20 млн чалавек


Да канца сакавіка ААН неабходна знайсці больш за $ 4 млрд, каб выратаваць ад голаду амаль 20 мільёнаў чалавек, якія пад пагрозай галоднай смерці ў Нігерыі, Самалі, Паўднёвым Судане і Емене. Пакуль удалося атрымаць толькі $ 90 млн.

Генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш заявіў, каб перадухіліць гуманітарную катастрофу ў Нігерыі, Самалі, Паўднёвым Судане і Емене, неабходна да канца сакавіка 2017 года сабраць больш за $ 4 млрд. Пра гэта паведамляе Reuters.

Амаль 20 млн. чалавек знаходзяцца пад пагрозай голаду ў гэтых краінах. Для пазбаўлення ад надзвычайнага становішча з харчаваннем неабходна сёлета адшукаць $ 5,6 млрд. Пры гэтым $ 4,4 млрд патрэбныя ўжо да канца сакавіка.

«Нягледзячы на ​​некаторыя шчодрыя абяцанні, фактычна да гэтага часу ўдалося атрымаць толькі $ 90 млн. Гэта каля двух цэнтаў на кожны неабходны долар.», – кажа Гутэрыш.

ХХ, паводле reuters.com

 

 

Глядзі таксама
Каментары