Генпракурор Украіны распавёў пра памылковую версію ў справе Паўла Шарамета


Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка прызнаў, што зрухаў у расследаванні забойства Паўла Шарамета пакуль няма.

У інтэрв’ю «Сегодня» Луцэнка адзначыў, што ў справе Шарамета, у адрозненні, напрыклад, ад справы Вараненкова, удача пакуль не ўсміхнулася следчым.

«У справе Шарамета пакуль такога няма. Хоць быў момант, калі мне здалося, што ўдача ёсць. Адзін з фігурантаў справы аб замаху на народнага дэпутата Ігара Масійчука быў вельмі падобны на постаць, знятую на відэа ў справе Шарамета. Але, аказалася, не той», – распавёў ён.

Нагадаем, Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева – у яго аўтамабілі спрацавала бомба. Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў