Генпракуратура: Запазычанасць расейскіх кампаніяў перад беларускімі экспарцёрамі расце


Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк на нарадзе ў Маскве заявіў, што за павелічэннем беларускага экспарту ў Расею ў 2017 годзе рушыў услед і рост дэбіторскай запазычанасці.

«Адгрузіць прадукцыю – гэта палова справы, – канстатаваў генпракурор. – Куды важней, каб за пастаўленую прадукцыю своечасова быў зроблены разлік. Разам з тым рэаліі такія, што за павелічэннем экспарту, на жаль, рушыў услед і рост запазычанасці».

Па стане на 1 снежня 2017 года дэбіторская запазычанасць расейскіх контрагентаў арганізацыям Беларусі склала 1 млрд 953,4 мільёнаў USD і павялічылася ў параўнанні з пачаткам мінулага года на 13,9%. Пры гэтым пратэрмінаваная запазычанасць склала 201,7 млн ​​USD (рост да 1 студзені 2017 года на 9,3%).

 

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў