Генпракуратура Украіны высветліла асобы 25 забойцаў Нябеснай сотні


Следства ідэнтыфікавала 24 кулі, канфіскаваныя з целаў параненых і загінулых на Майдане.

Пра гэта ў эфіры hromadske.tv заявіў пракурор Упраўлення спецрасследаванняў Генеральнай пракуратуры Украіны Раман Псюк.

«Бок абвінавачвання мае дадзеныя пра тое, дзе былі выяўленыя кулі ў целах. Мы дакладна ведаем, з чыёй зброі гэтыя кулі былі выпушчаныя. Гэта значыць, са зброі якіх асоб гэтыя кулі былі выпушчаныя. Гэтыя прозвішчы намі высветленыя».

Паводле Псюка, кулі былі выяўленыя як непасрэдна ў целах загінулых, гэтак і на тэрыторыі месца трагедыі: у фасадах дамоў, на газонах, у ствалах дрэваў.

«Устаноўлена дваццаць пяць асобаў: васямнаццаць байцоў спецроты «Беркут», два камандзіры, якія таксама ў вышуку. І пяць чалавек, якія цяпер знаходзяцца пад вартай. Двое – справа ў Святошынскім судзе, яшчэ трое – справа сёння скончаная».

У інтарэсах следства імёны затрыманых і падазраваных не называліся.

8 лютага стала вядома, што праваахоўныя органы Украіны знайшлі знайшлі ў вадаёме пад Кіевам аўтаматы і снайперскія вінтоўкі, з якіх у лютым 2014 года расстрэльвалі актывістаў Рэвалюцыі годнасці, у тым ліку беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

Глядзіце таксама >>> Прэм’ера «Белсату»: фільм «Міхаіл Жызнеўскі. Воін святла» даступны онлайн

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў