Генпракуратура Украіны дапытае першага намесніка міністра Авакава па справе аб масавых беспарадках у Адэсе


Генеральная пракуратура Украіны выклікае на допыт першага намесніка міністра ўнутраных спраў Украіны Сяргея Яравога.

Пра гэта паведамляе выданне «Украінська правда».

Яравога дапытаюць па справе аб масавых беспарадках у Адэсе, якія адбыліся 2 траўня 2014, тады ля Дому прафсаюзаў загінула 48 чалавек.

Першы намеснік міністра мае даць паказанні як сведка ў крымінальнай справе аб неналежным выкананні службовых абавязкаў супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення МУС па Адэскай вобласці, а таксама аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў праваахоўнікамі. Гаворка ідзе пра 4 траўня, калі з ізалятару незаконна былі адпушчаныя 63 удзельнікі беспарадкаў.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў