Генпракуратура распавяла пра карупцыю ў Акадэміі навук


У 2015 – 2017 гадах у падначаленых Акадэміі навук арганізацыях праваахоўнікі выкрылі 8 карупцыйных злачынстваў і знайшлі 11 фактаў іншых парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй.

Як паведамляе сайт Генпракуратуры, у прыватнасці, за атрыманне хабару асуджаны былы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод Аптрон», за крадзеж з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў – былы аграном «Талачынскага кансервавага заводу» (менавіта разам з гэтым заводам Акадэмія навук вырабляе ўласную марку віна).

У шэрагу выпадкаў парушалася працэдура закупак тавараў, службовыя асобы выкарыстоўвалі дзяржаўную маёмасць у асабістых мэтах, меліся пераплаты грашовых сродкаў па заключаных дагаворах і інш. Таксама выяўленыя выпадкі няпоўнага і несапраўднага дэкларавання даходаў і маёмасці больш за 30 дзяржслужбоўцамі.

«Вынікі пракурорскай праверкі дазваляюць зрабіць выснову аб недастатковым кіроўным уплыве Акадэміі навук на працу падведамных арганізацыяў, неабходнасці прыняцця дадатковых сістэмных мер, накіраваных на прафілактыку карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў», – адзначаюць у пракуратуры.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў