Генпракуратура Расеі запатрабавала заблакаваць сайт «Спутнік і пагром»


Ведамства акрэсліла «Спутнік і пагром», як рэсурс «нацыяналістычнага толку». Адпаведнае распараджэнне накіраванае ў Раскамнадзор.

Разам са «Спутнікам і пагромам» у рэестр забароненых сайтаў дададуць «Рускі сектар», «Правы погляд« ды іншыя. Абмежаванне доступу да «Спадарожніку і пагрому» ўведзена з 5 ліпеня.

«Указаныя рэсурсы прапагандуюць ідэі нацыянальнай і рэлігійнай варожасці, што фармуе пагрозы грамадскай бяспекі, падахвочвае да экстрэмізму», – адзначаецца ў паведамленні.

Усяго ў спісе Генпракуратуры шэсць сайтаў з супрацьпраўным кантэнтам.

У студзені сёлета Міністэрства інфармацыі Беларусі таксама абмежавала доступ да расейскага прапагандысцкага сайту на тэрыторыі нашай краіны. Падставаю для такога рашэння стаў шэраг артыкулаў на сайце, якія беларускі суд палічыў экстрэмісцкімі.

Што праўда, для таго, каб прызнаць рэсурс, які, па сутнасці, адмаўляе беларусам у праве на існаванне, уладам спатрэбілася прынамсі паўтара года. Першыя спробы заблакаваць «Спутнік і пагром» неабыякавыя грамадзяне нашай краіны рабілі прынамсі са снежня 2014 года.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў