Генпракуратура Расеі набывае для «няшнай пракуроршы» браніраваны джып за $ 200 000?


Генпракуратура РФ абвясціла тэндэр на набыццё браніраванай Таёты коштам каля $ 200 000.

З конкурснай дакументацыі вынікае, што пазадарожнік павінен мець камунікацыйную сістэму з функцыяй кіравання голасам, не менш за 10 падушак бяспекі, скураны салон, чатыры камеры і браню таўшчынёй да 6,5 мм. Месца пастаўкі машыны – Сімферопаль (Крым).

У каментары выданню vedomosti.ru прэзідэнт расейскай Нацыянальнай асацыяцыі целаахоўнікаў Дзмітрый Фанароў выказаў меркаванне, што гэта можа быць падарунак для галоўнага пракурору анексаванай крымскай паўвыспы Наталлі Паклонскай. Аднак не выключыў і варыянту, што гэта банальнае асваенне бюджэту пад канец году.

У 2013 г. расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны сабраў 100 000 подпісаў пад ініцыятывай забараніць чыноўнікам ездзіць на дарагіх аўтамабілях. Нягледзячы на спробы прыняць адпаведны законапраект ініцыятыва дагэтуль не рушыла з месца.

ЮВ, паводле vedomosti.ru

Стужка навінаў