Генпракуратура: Мурада Амрыева перадалі Расеі


Мурад Амрыеў

Байца ММА з Чачэніі Мурада Амрыева перадалі Расеі.

Пра гэта заявілі ў Генпракуратуры, адзначыўшы, што перадача затрыманага «не з’яўляецца экстрадыцыяй».

Перадачай Мурада Амрыева займаліся органы ўнутраных справаў, адзначае агенцтва БелТА. У Добрушскім РАУС перадачу чацэнца пацвердзілі.

Сёння стала вядома, што маці і сястра затрыманага пакінулі Чачэнію, баючыся за сваё жыццё.

Улады Чачэнскай рэспублікі абвінавачваюць чэмпіёна свету па ММА Мурада Амрыева ў выкарыстанні падробленага пашпарту (ч. 3 арт. 327 Крымінальнага кодэксу Расеі). Паводле праваабаронцаў, некалькі гадоў таму Амрыеў легальна атрымаў пашпарт, у якім быў няправільна ўказаны год ягонага нараджэння.

Амрыева затрымалі ў Бранскай вобласці і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень паліцыянты адпусцілі спартоўца. Ён уцёк з будынку Следчага камітэту, які атачылі чачэнскія праваахоўнікі. 8 чэрвеня Амрыева затрымалі ў горадзе Дорбуш. Пазней улады Беларусі прынялі рашэнне перадаць байца расейскаму боку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў