Генпракуратура Беларусі: на Берасцейшчыне ў тры разы часцей сталі браць хабар


У першым паўгоддзі 2017 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года ў Берасцейскай вобласці ў 3 разы павялічылася колькасць фактаў хабарніцтва.

Карупцыйных злачынстваў было выяўлена ў 2,5 разы больш, у 2 разы ўзрасла колькасць крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Паводле Генпракуратуры, 45 службовых асобаў былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, сярод іх: прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, супрацоўнікі транспартнай інспекцыі, службовыя асобы з установаў аховы здароўя.

Да дысцыплінарнай, адміністратыўнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнулі 417 службовых асобаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле prokuratura.gov.by

Стужка навінаў