Генпракуратура адзначыла кепскую працу электроннай чаргі «Белтаможсэрвіс»


На прадпрыемстве «Белтаможсэрвіс» пракуроры выявілі парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян. Часам у адказ на скаргі не прымалася ніякіх мер, перадае TUT.BY.

Па выніку цяперашняй праверкі Генпракуратура прыцягнула да дысцыплінарнай адказнасці 22 супрацоўнікі.

«Белтаможсэрвіс» з’яўляецца аператарам сістэмы электроннай чаргі аўтамабіляў для ўезду ў пункты пропуску на мяжы. Згодна з пастановай Савета міністраў, прадпрыемства абавязаны забяспечыць належнае браніраванне часу ўезду і працу зон чакання. Але паслугі не заўсёды аказваліся якасна, таму грамадзяне і фірмы пісалі скаргі.

У 2016 годзе ў Берасцейскім філіяле кампаніі 12 скаргаў прызналі абгрунтаванымі: былі выпадкі неналежнага аказання паслуг, некарэктных паводзінаў спецыялістаў, скажэння справаздачнасці па лініі зваротаў грамадзян – пры гэтым вінаватых супрацоўнікаў не каралі.

Выяўленыя парушэнні тыповыя як для цэнтральнага апарата кампаніі, так і яго рэгіянальных філіялаў – да такой высновы прыйшлі пракуроры.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў